Перайсці да зместу

Мікалай Аляксандравіч Новік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Аляксандравіч Новік
Дата нараджэння 11 снежня 1963(1963-12-11) (60 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера мовазнаўства
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Альма-матар

Мікалай Аляксандравіч Новік (11 снежня 1963, в. Дубейкі, Капыльскі раён, Мінская вобласць) — беларускі мовазнавец, педагог. Кандыдат філалагічных навук (2003).

Скончыў Грозаўскую сярэднюю школу (в. Грозаў, Капыльскі раён), філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1990) па спецыяльнасці «беларуская і руская мова і літаратура», аспірантуру Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Выкладаў у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце, універсітэце імя Л. Этвеша (Будапешт, Венгрыя), Віленскім педагагічным універсітэце (Вільня, Літва).

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Сфера навуковых зацікаўленняў — гісторыя і культура беларускай літаратурнай мовы. У 2003 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Лексіка Статута ВКЛ 1588».

Зноскі